19.02.2026г. Урок-рэкамендацыя “Даведачная літаратура для дзяцей школьнага ўзросту”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.02.2026г. Урок-рэкамендацыя “Даведачная літаратура для дзяцей школьнага ўзросту”.

  Ці можа чалавек усё ведаць? Вядома ж, не. Нават скончыўшы школу, інстытут, універсітэт і вучачыся ўсё астатняе жыццё, чалавек не можа ўсё вывучыць і запомніць. Ды і не навошта гэта. Эрудаваны чалавек багаты не столькі памяццю, колькі веданнем шляхоў аператыўнага знаходжання патрэбнай інфармацыі. І тут на дапамогу прыходзяць незаменныя супрацоўнікі. Як вы думаеце, хто яны? Гэта слоўнікі, даведнікі і энцыклапедыі. Менавіта пра іх 19 лютага бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” пагаварыла з вучнямі 3 класа мясцовай школы на ўроку-рэкамендацыі “Даведачная літаратура для дзяцей школьнага ўзросту”.  Энцыклапедыя «Я спазнаю свет», разнастайныя каляровыя і вельмі цікавыя дзіцячыя энцыклапедыі, слоўнікі – гэта літаратура, якія падыходзіць менавіта для іх, для малодшых школьнікаў.

Прокрутить вверх