19.02.2026 г. Гадзіна мовазнаўства “Гімн роднай мове” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.02.2026 г. Гадзіна мовазнаўства “Гімн роднай мове”

    21 лютага ва ўсiм свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды бібліятэкар правяла для вучняў чацвёртага класа гадзіну мовазнаўства “Гімн роднай мове”, каб раскрыць шматграннасць роднай беларускай мовы і прыгажосць беларускага слова. Дзеці чыталі вершы П.Панчанкі, У.Дубоўкі, М.Танка, А. Пысіна аб роднай мове. Пазнаёміліся з вершамі, казкамі, лічылкамі, апавяданнямі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, чыталі іх уголас і абмяркоўвалі. Свае добрыя веды пра родную мову дзеці паказалі ў конкурсах “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Рыфмаванкі”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Патлумач фразеалагізм”. Цікавай і пазнавальнай атрымалася сустрэча і гутарка пра родную мову на роднай мове.

Прокрутить вверх