20.02.2026г. Кніжная выстава «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.02.2026г. Кніжная выстава «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!»

  Сярод мноства святаў ёсць асаблівае – 23 лютага, Дзень абаронцы Айчыны. Свята ўшаноўвае хлопчыкаў, юнакоў і мужчын – цяперашніх і будучых абаронцаў і заступнікаў сваёй сям’і, свайго дома, сваёй Айчыны, сімвалізуючы пераемнасць гераічных традыцый.

 Напярэдадні свята ў раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага арганізавана кніжная выстава. Асновай тэматычнай выставы «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!» з’яўляецца наглядны фотаматэрыял, які дэманструе вайскоўцаў Рэспублікі Беларусь падчас вучэнняў і паказальных выступленняў, а таксама навукова-папулярная і мастацкая літаратура.

Прокрутить вверх