20.02.2026г. Хвіліна гонару і славы “Стаяць на варце міру і спакою”, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.02.2026г. Хвіліна гонару і славы “Стаяць на варце міру і спакою”, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны.

   У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла хвіліна гонару і славы “Стаяць на варце міру і спакою”, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны. На мерапрыемства запрасілі вучняў сёмага класа. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай, якая дзейнічае ў бібліятэцы да Дня Абаронцы Айчыны. Вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, якая яго роля ў жыцці беларусаў. Пагаварылі пра нашу беларускую армію, яе моц і абаронаспасобнасць. Подзвіг салдата павінен быць прыкладам стойкасці, мужнасці і патрыятызму для моладзі. Герояў, якія жывуць сярод нас, мы павінны ведаць і ганарыцца іх подзвігам.

Прокрутить вверх