20.02.2026 г. Літаратурны турнір “Я магу быць чараўніком” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.02.2026 г. Літаратурны турнір “Я магу быць чараўніком”

   У рамках Тыдня роднай мовы прайшоў літаратурны турнір “Я магу быць чараўніком” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, які дзейнічае пры раённай бібліятэцы. Дзеці спачатку прачыталі і абмеркавалі апавяданне А.Пальчэўскага “Добрае слова”. Яны разважалі пра тое, што ж такое дабрыня і ці лёгка заўсёды быць добрым, праслухалі выказванні вядомых пісьменнікаў пра дабрыню, прачыталі апавяданні і вершы пра дабро і добрыя справы. Бібліятэкар прапанавала дзецям успомніць добрых казачных герояў: якія добрыя справы яны здзяйснялі, з якімі злымі героямі змагаліся. Затым навучэнцы выканалі заданне конкурсу “Разважай-ка”, прынялі ўдзел у гульні “Ветлівыя хованкі”. Напрыканцы сустрэчы дзеці засвоілі, што кожны чалавек павінен мець: добрае сэрца, добрую душу і гаварыць добрыя словы. Усе пагадзіліся з тым, што калі людзі будуць добрымі і ветлівымі, то гэта і будзе звычайным чараўніцтвам.

Прокрутить вверх