23.02.2026 г. Дзень абаронцаў Айчыны — свята сапраўдных мужчын. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.02.2026 г. Дзень абаронцаў Айчыны — свята сапраўдных мужчын.

  Дзень абаронцаў Айчыны — свята сапраўдных мужчын. У гэты дзень прынята віншаваць прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва, незалежна ад роду дзейнасці ці ўзросту, бо так ці інакш кожны мужчына з’яўляецца патэнцыйным абаронцам Радзімы і свайго народа.
 Сённяшні дзень для мужчын Бераставіцкай раённай бібліятэкі пачаўся з урачыстага віншавання і падарункаў ад адміністрацыі і ўсіх жанчын калектыву. З цёплымі пажаданнямі звярнулася дырэктар установы Станкевіч С.В. Яна пажадала мужчынам увасаблення самых грандыёзных ідэй, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дабрабыту. 

Прокрутить вверх