27.02.2026г. Гадзіна экаведаў «Хто ў лесе жыве?». — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.02.2026г. Гадзіна экаведаў «Хто ў лесе жыве?».

 Лес – гэта крыніца жыцця на зямлі. Няма ў лесе нічога бескарыснага, нічога лішняга. Калі высахнуць балоты, не прыляцяць журавы і чаплі. Калі знікнуць мухаморы, стануць хварэць і паміраць ласі. Кожная пустазельная травінка, кожны дробны грызун для чагосьці патрэбны, камусьці не абыходны. Трэба яго абаранять, не шкодзіць яму, саджаць дрэвы, аберагаць іх, а яшчэ трэба добра ведаць яго, любіць і паважаць, тады лес абавязкова аддзячыць вас. Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Экалагічны буквар» Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага прайшла пазнавальная гадзіна экаведаў «Хто ў лесе жыве?». У пачатку мерапрыемства дзеці адгадалі загадку і даведаліся, што тэма сустрэчы – лес і яго багацце. Бібліятэкар распавяла аб разнастайнасці фауны і флоры нашых месцаў. Разам з бібліятэкарам успомнілі асноўныя правілы паводзін на прыродзе. У гульні «Можна – нельга» дружна адказвалі, што можна рабіць у лесе, а што нельга. У заданні «Чацвёрты лішні» дзеці знаходзілі лішняе слова і тлумачылі свой выбар. У заданні «Поле цудаў» называлі назву дрэў, кветак па малюнку. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна. У яго завяршэнне бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі, дзе прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў, якія прысвяцілі сваю творчасць выдатнаму і загадкаваму свету прыроды. Юныя чытачы паабяцалі, што не будуць забываць правілы паводзін на прыродзе: не слухаць гучна музыку, не смяціць, не разбураць гнёзды, не ламаць галінкі.

Прокрутить вверх