27.02.2026г Імгненні подзвігу «Ён не мог паступіць інакш» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.02.2026г Імгненні подзвігу «Ён не мог паступіць інакш»

 Люты — месяц, калі мы ушаноўваем нашых абаронцаў, нашых воінаў, герояў. У працяг гэтых святаў у філіяле «Старадварэцкая інтэграваная сельская бібліятэка» удзельнікам аматарскага аб’яднання «Вяскоўцы » былі прадстаўлены імгненні подзвігу «Ён не мог паступіць інакш». 30 гадоў мінула з таго дня, як звычайны лётчык Уладзімір Карват пайшоў у бяссмерце…Аддаў сваё жыццё, каб уратаваць жыцці іншых людзей. Уладзімір Мікалаевіч Карват — беларускі ваенны лётчык першага класа, падпалкоўнік, начальнік паветрана-агнявой падрыхтоўкі 61-й авіябазы, дыслацыраванай у горадзе Баранавічы. Загінуў 23 мая 1996 года пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту, спрабуючы адвесці самалёт, які страціў кіраванне і падаў, ад населенага пункта. 21 лістапада 1996 года быў пасмяротна ўдастоены звання «Герой Беларусі» (Карват стаў першым Героем Беларусі).

Прокрутить вверх