27.02.2026 г. Круглы стол «Прафілактыка цеплаэлектратраўматызму, асноўныя правілы бяспечнай эксплуатацыі газавых прыбораў» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.02.2026 г. Круглы стол «Прафілактыка цеплаэлектратраўматызму, асноўныя правілы бяспечнай эксплуатацыі газавых прыбораў»

  У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў круглы стол «Прафілактыка цеплаэлектратраўматызму, асноўныя правілы бяспечнай эксплуатацыі газавых прыбораў». На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік Бераставіцкай РЭГІ Наталля Лукашэвіч і інспектар – Аляксей Цюшкевіч. Госці распавялі ўдзельнікам аб няшчасных выпадках, ад паразы электрычным токам, ад парушэння правілаў карыстання газам у побыце, аб асноўных мерах электрагазабяспекі. Спецыялісты раённай энергагазінспекцыі пастараліся даступна і зразумела растлумачыць, падказаць і навучыць прысутных элементарным правілам энергабяспекі і адказалі на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Мы спадзяемся, што атрыманыя веды дапамогуць пазбегнуць бяды.

Прокрутить вверх