05.03.2026г Круглы стол «Жанчынам аб жаночым» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.03.2026г Круглы стол «Жанчынам аб жаночым»

   4 сакавіка 2026 года ў бібліятэцы ДУА «Бераставіцкі каледж» адбыўся круглы стол «Жанчынам аб жаночым», прысвечаны Году беларускай жанчыны. Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытай размовы, якая аб’яднала экспертаў з розных сфер для абмеркавання шматграннасці жаночага поспеху ў сучасным грамадстве. Перад прысутнымі выступілі: Сяргеева Л. старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», Сцепанчук С. начальнік аддзела загс, Хвасцюк Ж. начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бераставіцкага райвыканкама,Якубоўская В. Адвакат юрыдычнай кансультацыі ,Масюк Т. візажыст, Лагода Д. бібліятэкар чытальнай залы Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Дыялог атрымаўся жывым і змястоўным. Спікеры паслядоўна разбіралі «код поспеху», разглядаючы яго як камбінацыю з некалькіх ключавых «лічбаў»: прафесійнай рэалізацыі, ментальнага і фізічнага здароўя, усвядомленасці і сацыяльнай уключанасці. Асаблівую цікавасць выклікала дыскусія пра баланс паміж кар’ернымі памкненнямі і асабістым дабрабытам. Супрацоўнік бібліятэкі расказала, што айчынная гісторыя ведае шмат жанчын, якія дзякуючы незвычайнай любові да сваёй справы і мэтанакіраванасці дамагаліся поспехаў насуперак любым абставінам. Гэта Еўфрасіння Полацкая, Францішка Уршуля Радзівіл, Саламея Рэгіна Русецкая, Эмілія Плятэр, Алаіза Пашкевіч (Цэтка), Вера Харужая, Нінэль Шчасная, Дар’я Домрачава і многія іншыя. Атмасфера ўзаемнай павагі і адкрытасці дазволіла гасцям актыўна дзяліцца асабістым вопытам. Спікеры падкрэслілі, што сучасны поспех – гэта не універсальны рэцэпт, а індывідуальная траекторыя, пабудаваная на ведах пра сябе, клопаце пра здароўе і актыўнай жыццёвай пазіцыі. Удзельніцы адзначылі практычную карысць сустрэчы, атрымаўшы не толькі тэарэтычныя веды, але і рэкамендацыі ад кожнага эксперта. Раённай бібліятэкай да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Беларуская жанчына – праца, талент і лес».

 

Прокрутить вверх