05.03.2026г Інфармацыйны мікс “Искусство быть женщиной” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.03.2026г Інфармацыйны мікс “Искусство быть женщиной”

  Для вучняў 6 “Б” класа ў рамках “2026 год – Год беларускай жанчыны” супрацоўнікам Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага быў праведзены інфармацыйны мікс “Искусство быть женщиной”. На мерапрыемстве вучні даведаліся пра ўклад выдатных жанчын у гісторыю і сучаснасць краіны. Дзеці пазнаёміліся з асветніцай Еўфрасінняй Полацкаю, першай жанчынай-лекарам Саламеяй Русецкай, пісьменніцай Элізай Ажешка, паэтэсай Алаізай Пашкевіч (Цёткай), жанчынамі Героямі Беларусі – біятланісткай Дар’яй Домрачавай і першым касманаўтам Марынай Васілеўскай з жанчынамі-бераставічанкамі, якія носяць званне “Ганаровы грамадзянін Бераставіцкага раёна”, з бераставіцкімі пісьменніцамі. У канцы мерапрыемства дзеці стваралі слоўны партрэт беларускай жанчыны на прыкладзе характарыстык сваіх мам.

Прокрутить вверх