05.03.2026 г Інфармацыйны ўрок «Беларускія жанчыны і іх яркія лёсы» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.03.2026 г Інфармацыйны ўрок «Беларускія жанчыны і іх яркія лёсы»

 2026 год у Беларусі аб’ўлены Годам беларускай жанчыны. У рамках гэтай важнай даты ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прайшоў інфармацыйны ўрок «Беларускія жанчыны і іх яркія лёсы».Супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла дзяцей з лёсамі выдатных суайчынніц. Прысутныя даведаліся пра жанчын, якія пакінулі след у гісторыі краіны – ад вялікіх княгінь да гераінь вайны і дзеячаў навукі і мастацтва. Асаблівы акцэнт быў зроблены на таленавітых жанчын Бераставіччыны. Дзякуючы тэматычнай прэзентацыі навучэнцы ўбачылі партрэты знакамітых жанчын Беларусі і нашых зямлячак, чыя праца і талент ўнеслі ўклад у развіццё нашай краіны і рэгіёна. Мерапрыемства не толькі пашырыла кругагляд навучэнцаў, але і дапамагло ім асэнсаваць сучасную ролю жанчыны як захавальніцы традыцый і натхняльніцы новых здзяйсненняў. Школьнікам таксама была прапанавана кніжная выстава» Маці, сяброука, гаспадыня. Усё гэта ты жанчына»

Прокрутить вверх