06.03.2026г. Вусны часопіс «Харашэе свет ад цеплыні жаночай» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.03.2026г. Вусны часопіс «Харашэе свет ад цеплыні жаночай»

  На пярэдадні жаночага свята 8 Сакавіка ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка прайшоў вусны часопіс «Харашэе свет ад цеплыні жаночай».На мерапрыемстве прысутнічалі вучні сёмага класа разам з класным кіраўніком . Бібліятэкар спачатку распавяла гісторыю ўзнікнення свята жанчын, хто быў яе пачынальнікам. Як адзначаецца гэта свята ў нас у Беларусі, і якое значэнне яно мае для кожнага з нас . Вучні разам з бібліятэкарам разгадалі загадкі, пачыталі вершы пра матуляў і бабуляў, пагулялі ў гульню «Сюрпрыз на вяровачцы». Бібліятэкар познаёміла вучняў з кніжнай выставай «Свята вясны, кветак і кахання», дзе сабрана літаратура на тэму жанчына – маці, жанчына – гонар, жанчына – працаўніца. Мерапрыемства было прымеркавана да Года беларускай жанчыны.

Прокрутить вверх