11.03.2026г. Гадзіна духоўнай культуры “Сустрэча з Вечнай кнігай”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.03.2026г. Гадзіна духоўнай культуры “Сустрэча з Вечнай кнігай”.

 Для дзяцей Масалянскай пачатковай школы прайшла гадзіна духоўнай культуры “Сустрэча з Вечнай кнігай” да Дня праваслаўнай кнігі. Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” зрабіла агляд кніжнай выставы “Свет пад кніжнай вокладкай”. Пра ролю слова і кнігі ў выхаванні духоўна-маральных якасцей чалавека ў сваім выступленні гаварыў настаяцель Масалянскай царквы Раства Багародзіцы Іван Патапчык. Святар гаварыў таксама пра вечнае значэнне Святога Пісання, яго змест, які прысякнуты вучэннем пра Любоў і міласэрнае стаўленне да людзей.

Прокрутить вверх