11.03.2026г. Гутарка-дыялог “Закон для ўсіх і кожнага” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.03.2026г. Гутарка-дыялог “Закон для ўсіх і кожнага”

 Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка – клуб” правяла гутарку-дыялог “ Закон для ўсіх і кожнага”. На мерапрыемства былі запрошаны маладыя спецыялісты РУСП “Масаляны”. Пад час гутаркі вядучая распавяла прысутным пра асновы канстытуцыйнага строю, а таксама азнаёміла з галоўнымі раздзеламі “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”: “Аснова. Грамадства. Дзяржава”, “Выбарчая сістэма. Рэферэндум”, “Прэзідэнт. Парламент. Урад. Суд”, “Мясцовае кіраванне і самакіраванне”. Удзельнікі даведаліся пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і парадак яе змянення.

Прокрутить вверх