11.03.2026г. Пазнавальная гадзіна “Беларусь мая сінявокая” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.03.2026г. Пазнавальная гадзіна “Беларусь мая сінявокая”

  Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 11 сакавіка бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” сумесна з класным кіраўніком вучняў 3 “Б” класа мясцовай школы С. В. Кляўцовай правялі пазнавальную гадзіну “Беларусь мая сінявокая”. Падчас мерапрыемства вялася гутарка пра тое, што дзякуючы Канстытуцыі, асноўнаму закону дзяржавы, любы чалавек у нашай краіне мае права на дастойнае жыццё і асабістую прастор. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Здавалася б простыя тры словы. Але як шмат сэнсу яны ў сабе нясуць. Гэтыя тры словы сведчаць аб тым, што ёсць такая нацыя — беларусы, што ў яе ёсць свая дзяржава, свая самабытнасць і непаўторнасць, свая шматвяковая гісторыя і культура. Быць грамадзянінам Беларусі — гэта вялікае шчасце, высокі гонар.

Прокрутить вверх