11.03.2026г. Інтэлектуальная гульня «Жаночыя імёны на карце Беларусі» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.03.2026г. Інтэлектуальная гульня «Жаночыя імёны на карце Беларусі»

 У Вялікабераставіцкай сярэдняй школе адбылася інтэлектуальная гульня «Жаночыя імёны на карце Беларусі» сярод навучэнцаў 9-11 класаў, якая была праведзена супрацоўнікам Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Сустрэча прайшла ў рамках рэспубліканскага праекта БРСМ «Пульс моладзі» і была прымеркавана да Года Беларускай жанчыны. Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве раённага камітэта ГА «БРСМ», дапамогу ў правядзенні аказаў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Інтэлектуальная гульня складалася з шасці раўндаў. За званне лепшых знаўцаў змагаліся 5 каманд. Кожны раўнд – гэта магчымасць успомніць і зноўку адкрыць імёны жанчын, якія мянялі ход гісторыі, абаранялі Радзіму ў гады ваенных выпрабаванняў, развівалі навуку, культуру, спорт, адукацыю і працягваюць натхняць нас сёння. Па выніках гульні каманды ўзнагароджаны дыпломамі і падзякамі. Мерапрыемства, накіраванае на асэнсаванне ўкладу жанчын у развіццё беларускага грамадства, прайшло займальна і дынамічна і павысіла агульны кругагляд навучэнцаў.

Прокрутить вверх