11.03.2026 г. Гадзіна памяці «Хатынь: трагедыя і памяць» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.03.2026 г. Гадзіна памяці «Хатынь: трагедыя і памяць»

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага з удзельнікамі аб’яднання «Вясёлка дабра» праведзена гадзіна памяці «Хатынь: трагедыя і памяць». Бібліятэкар Н.А.Ляўковіч расказала прысутным, што 22 сакавіка 1943 года вёска Хатынь была цалкам знішчана нямецкімі акупантамі. Усе 149 жыхароў, уключаючы жанчын і дзяцей, былі спалены жыўцом або расстраляныя. Толькі некалькі чалавек змаглі выжыць у гэты трагічны дзень. Таксама з дапамогай прэзентацыі прысутныя пазнаёміліся з мемарыяльным комплексам Хатынь, які быў адкрыты 5 ліпеня 1969 года і стаў сімвалам усіх беларускіх вёсак, знішчаных разам з іх жыхарамі ў гады Другой сусветнай вайны. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што гісторыю трэба памятаць і не забываць. Менавіта таму стаіць мемарыяльны комплекс каля вёскі Хатынь, які стаў важным месцам памяці не толькі для
Беларусі, але і для ўсяго свету.

Прокрутить вверх