12.03.2023 г. Інфармацыйны ўрок “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — аснова прававой сістэмы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.03.2023 г. Інфармацыйны ўрок “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — аснова прававой сістэмы”

 Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 15 сакавіка, бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага падрыхтавала для навучэнцаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы пазнавальнае мерапрыемства “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — аснова прававой сістэмы”. Супрацоўнік коратка пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, а таксама з папраўкамі ў Канстытуцыю РБ, за якія прагаласавала большасць грамадзян Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім  рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Вучням напомнілі аб асноўных правах і абавязках грамадзяніна дзяржавы. Дзеці адказалі на пытанні віктарын “Аб Канстытуцыі ў пытаннях?”, прынялі ўдзел у конкурсе “Парушэнне канстытуцыйных правоў у казках?”, сітуацыйнай гульне “Правы і абавязкі”.

Прокрутить вверх