12.03.2026г. Сустрэча з настаяцелем храма «Гутарым аб духоўным» (да Дня Праваслаўнай кнігі). — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.03.2026г. Сустрэча з настаяцелем храма «Гутарым аб духоўным» (да Дня Праваслаўнай кнігі).

   Штогод да Дня праваслаўнай кнігі, які адзначаецца 14 сакавіка — дзень памяці выдання першай друкаванай кнігі «Апостал» Іванам Фёдаравым, па добрай традыцыі ў філіяле «Пагранічная сельская бібліятэка» сумесна з культурна-асветніцкім цэнтрам імя Ефрасінні Полацкай праходзіць мерапрыемства для жыхароў аг. Пагранічны з мэтай прасоўванне чытання духоўнай літаратуры.

12 сакавіка была праведзена сустрэча з настаяцелем храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай протаіерэем Сергіем Шэлестам «Гутарым аб духоўным». Для зацікаўленых чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава “Свет праваслаўнай літаратуры”. На мерапрыемстве гаварылася аб значэнні духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні падрастаючага пакалення, далучэнні яго да хрысціянскіх каштоўнасцяў і традыцый. Былі закрануты тэмы юбілейных дат: 910-годдзе з дня прастаўлення свяціцеля Міны, біскупа Полацкага (3 ліпеня 2026 года); 865-годдзе з дня стварэння майстрам Лазарам Богшам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (5 чэрвеня 2026 года); 745-годдзе з дня смерці прападобнай Харыціны, князёўны Літоўскай (18 кастрычніка 2026 года); 150-годдзе з дня нараджэння святога пакутніка Яна (Помера), біскупа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі (18 студзеня 2026 года); 125-годдзе з дня нараджэння і 80-годдзе з дня прастаўлення свяшчэннамучаніка Серафіма (Шахмуця), архімандрыта Жыровіцкага (6 верасня 2026 года); 60-годдзе са дня смерці і 20-годдзе праслаўлення блажэннай Валянціны Мінскай (6 лютага 2026 года).

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы.

Прокрутить вверх