12. 03.26 г. Вытворчая і працоўная дысцыпліна. Прававая і сацыяльная абарона членаў прафсаюза — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12. 03.26 г. Вытворчая і працоўная дысцыпліна. Прававая і сацыяльная абарона членаў прафсаюза

  У Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адбыўся пленум, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы за 2025 год і вызначэнню ключавых напрамкаў дзейнасці на будучыню. У рабоце пленума прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Па выніках даклада і абмеркавання актуальных пытанняў, пленум Бераставіцкай раённай арганізацыі прыняў шэраг важных пастаноў. Асаблівая ўвага будзе нададзена рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Для недапушчэння зніжэння прававой і сацыяльнай абароненасці пяршоўкі працягнуць працу па павышэнні ўзроўню прававой і сацыяльнай абароны членаў прафсаюза, замацаванага ў пагадненнях і калектыўных дагаворах.

Прокрутить вверх