13.03.2026г. Агляд часопісаў “Вясёлка”. Чытаем беларускае роднае сваё. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.03.2026г. Агляд часопісаў “Вясёлка”. Чытаем беларускае роднае сваё.

З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і чытання беларускіх твораў бібліятэкар раённай бібліятэкі разам з трэцякласнікамі здзейснілі падарожжа па старонках дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Падчас агляду перыядычных выданняў бібліятэкар звярнула ўвагу на змест, афармленне, рэдактараў, пастаянныя рубрыкі, аўтараў твораў. На старонках выдання — проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, ілюстрацыі таленавітых мастакоў. Кожны нумар раскрывае традыцыйныя маральныя каштоўнасці: Радзіма, бацькі, прырода, сябры, дабро, прыгажосць. Часопіс спрыяе развіццю дзяцей, далучае да творчасці, прывівае любоў да Радзімы і роднай беларускай мовы.

Прокрутить вверх