13.03.2026г. Прававы глобус “Канстытуцыя: вывучай, каб ведаць!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.03.2026г. Прававы глобус “Канстытуцыя: вывучай, каб ведаць!”

13 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, напярэдадні галоўнага свята краіны – Дня Канстытуцыі, для вучняў сярэдніх класаў прайшоў прававы глобус “Канстытуцыя: вывучай, каб ведаць!”. На прыкладзе дзвух дзяржаў “Можна” і “Нельга” вучні даведаліся як ўзнікла Канстытуцыя,  што гэта за дакумент і з якіх раздзелаў ён складаецца. Пагаварылі пра правы і абавязкі дзяцей, дзе яны прапісаны. Прачыталі пра іх вершаваныя  слупкі. Адказалі на пытанні тэста на знанне правоў і абавязкаў вучняў у школе і дома. У падцвярджэнне ўсяму сказанаму падчас мерапрыемства паглядзелі відэаролікі пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Прокрутить вверх