13.03.26 г. Пазнавальная гульня “Калейдаскоп бяспекі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.03.26 г. Пазнавальная гульня “Калейдаскоп бяспекі”

Бібліятэкар раённай бібліятэкі правяла для вучняў трэцяга класа пазнавальную гульню “Калейдаскоп бяспекі”. Напрыкладзе казак “Тры мядзведзі”, “Чырвоная Шапачка”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Айбаліт”
абмеркавалі з вучнямі небяспечныя сітуацыі, у якія трапілі героі казак. Дзецям трэба было выканаць шэраг заданняў па правілах бяспекі на дарозе, пры пажары і ў побыце. Дзеці паказвалі свае веды па бяспечных паводзінах, гулялі ў розныя гульні, разбіралі праблемныя сітуацыі. У заключэнне
мерапрыемства вучні зрабілі выснову, што правілы бяспекі жыццядзейнасці трэба не толькі ведаць, але і выконваць, быць уважлівымі і асцярожнымі, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

Прокрутить вверх