18.03.2026г. Галоўная тэма абмеркавання «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры». — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.03.2026г. Галоўная тэма абмеркавання «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры».

 Сёння, 18 сакавіка, у рамках адзінага дня інфармавання члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі сустрэчу з калектывам установы. Галоўная тэма абмеркавання «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры». Дакладчыкі звярнулі ўвагу прысутных на забеспячэнне комплекснага падыходу да росту дабрабыту насельніцтва ў рэгіёнах, раўнамернае развіццё тэрыторый, недапушчэнне разрыву паміж горадам і сялом, сталіцай і рэгіёнамі, якія з’яўляюцца асноўнымі задачамі ўнутранай палітыкі рэспублікі. Падрабязна асвятляліся тэмы незаконнага абароту наркотыкаў у РБ і адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы наркакантролю, навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі, бяспекі дзяцей на канікулах, бяспечным удзеле ў дарожным руху веласіпедыстаў і вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці.

Прокрутить вверх