18.03.2026 г. Літаратурная мазаіка «Калі сябар не смяецца падары яму сонца» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.03.2026 г. Літаратурная мазаіка «Калі сябар не смяецца падары яму сонца»

   21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Даўна. Бібліятэка не магла застацца ў баку ад гэтай падзеі, бо асаблівыя дзеці – нашы чытачы і ўдзельнікі многіх сацыяльна-арыентаваных мерапрыемстваў. Для дзяцей прайшла літаратурная мазаіка «Калі сябар не смяецца падары яму сонца». Удзельнікі пазнаёміліся з творчасцю дзіцячага пісьменніка і паэта Міхаіла Пляцкоўскага даведаліся пра яго біяграфію, праслухалі вершы «Дружба пачынаецца з усмешкі», адказалі на пытанні віктарыны, пачулі папулярныя дзіцячыя песні, аўтарам якіх з’яўляецца Міхаіл Пляцкоўскі. Падчас сустрэчы гаварылі пра дабро і міласэрнасць, талерантнасць і павагу адзін да аднаго. У цёплай абстаноўцы дзеці пазнаёміліся з добрымі казкамі, складалі мазаіку, гулялі і малявалі.

Прокрутить вверх