19.03.2026г. Тэматычная гадзіна «Птушкі Беларусі» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.03.2026г. Тэматычная гадзіна «Птушкі Беларусі»

  Штогод 1 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень птушак – свята, якое нагадвае пра важнасць беражлівых адносін да крылатых сяброў, пра любоў да прыроды і да навакольнага свету. У рамках гэтага дня для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Экалагічны буквар», створанага пры раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла тэматычная гадзіна «Птушкі Беларусі». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з птушкамі, якія жывуць у Беларусі, расказала пра птушак, якія зімуюць і прылятаюць вясной у нашу мясцовасць. Затым вучні самі называлі птушак, якія жывуць у нашай мясцовасці, прынялі ўдзел у віктарынах «Птушыны пралесак», «Крылатыя-пярнатыя» і інш. Знаёмячыся з тэматычнай выставай, дзеці называлі птушак, якія сустракаюцца на старонках кніг. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.

Прокрутить вверх