19.03.26 г. Адзіны дзень інфармавання “Незаконны абарот наркотыкаў”, “Прафілактыка кіберзлачынстваў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.03.26 г. Адзіны дзень інфармавання “Незаконны абарот наркотыкаў”, “Прафілактыка кіберзлачынстваў”

    Сёння ў Бераставіцкім раёне праходзіць адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Члены абласной і раённай інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сустрэліся з работнікамі культуры (бібліятэчнай справы). Аб супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў у Рэспубліцы Беларусь і адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў прысутным распавёў першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Святласлаў Рамашкевіч. Праблема
незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у Беларусі становіцца ўсё больш актуальнай. Следчыя падраздзяленні ведамства прымаюць меры па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў у Рэспубліцы Беларусь.

Прокрутить вверх