20.03.2026г. Вусны часопіс “Жанчына – сама дасканаласць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.03.2026г. Вусны часопіс “Жанчына – сама дасканаласць”

    Да Года беларускай жанчыны бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 3 “А” класа мясцовай школы вусны часопіс “Жанчына – сама дасканаласць” з мэтай сфарміраваць цэласны вобраз беларускай жанчыны праз знаёмства з лёсамі гераінь, выхаваць павагу да нацыянальнай спадчыны і развіць навыкі каманднага ўзаемадзеяння. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Жанчына – захавальніца і гераіня”, пытанні якой дапамаглі дзецям зразумець, што роля жанчыны – гэта не толькі клопат пра дом, але і сіла, мудрасць, а таксама актыўны ўдзел у жыцці грамадства. На прыкладзе сацыяльных, сямейных роляў, якія выконваюць мужчыны і жанчыны ў іншых і ў нашай краінах, бібліятэкар правяла з дзецьмі гульню “Мужчынскі і жаночы свет”, пад час якой хлопчыкі і дзяўчынкі сумленна выконвалі ўмовы правілаў. У канцы мерапрыемства маленькія ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што Жанчыны – самая актыўная частка нашага грамадства. Яны жывуць яго інтарэсамі, не застаюцца ў баку ад таго, што адбываецца ў родным краі, краіне і свеце, заяўляюць аб сабе значнымі справамі і яркімі праектамі. Жанчына – сама дасканаласць!

Прокрутить вверх