20.03.2026г. Урок гісторыі “Набат Хатынскай трагедыі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.03.2026г. Урок гісторыі “Набат Хатынскай трагедыі”

 На ўрок гісторыі “Набат Хатынскай трагедыі”, прысвечаны Дню памяці ахвяр спаленай у гады вайны беларускай вёскі Хатынь, ў філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” сабраліся вучні сярэдніх  класаў, каб у чарговы раз прыпомніць трагедыю ўсіх спаленых фашыстамі беларускіх вёсак. Колькі гора і слёз прынёс фашызм беларускаму народу. Бібліятэкар распавяла моладзі пра вёску Верхаўляны, якая знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне і з’яўляецца “сястрой “ Хатыні і паказала фотадымак памятнага знака спаленай вёсцы, ля якога кожны год ў гэты дзень праходзіць мітынг-рэквіем, як памяць аб усіх загінуўшых аднавяскоўцах. Маладое пакаленне павінна ведаць сваю гісторыю, памятаць яе. Каб не дапусціць паўтарэння фашызму. Моладзь з цікаўнасцю знаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы, якая змяшчала літаратуру па тэме Хатынскай трагедыі. Мерапрыемства прайшло ў рамках дзяржпраекта “Генацыд беларускага народа”.

Прокрутить вверх