20.03.2026 г. Дыялогавая пляцоўка «Хатынь як сімвал генацыду беларускага народа» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.03.2026 г. Дыялогавая пляцоўка «Хатынь як сімвал генацыду беларускага народа»

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для навучэнцаў Бераставіцкага каледжа адбылася дыялогавая пляцоўка «Хатынь як сімвал генацыду беларускага народа». У мерапрыемстве экспертамі выступілі: намеснік старшыні райвыканкама Шчука А.І., начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ігнатовіч А.У., намеснік пракурора Бераставіцкага раёна Стальбоўскі А.В., дырэктар ДУК «Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» Огер А.А., старшыня раённага Савета ветэранаў Сілкова А.І. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Н.А. Арлоўская распавяла ўдзельнікам мерапрыемства аб тым, што 22 сакавіка у Беларусі адзначаецца Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі і чаму так важна сёння гаварыць пра гэта. У ходзе дыялогу былі ўзнятыя пытанні гістарычнай памяці і подзвігу беларускага народа. Пра падзеі трагічнага дня 22 сакавіка 1943 года прысутным нагадала Огер Алена Алегаўна. Шчука Андрэй Іосіфавіч распавёў аб масавым знішчэнні нацыстамі і калабарацыяністамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі і адзначыў, што ва ўмовах сучаснасці трэба данесці праўдзівую і дакладную інфармацыю аб сутнасці нацызму і фашызму. Стальбоўскі Аляксандр Віктаравіч праінфармаваў аб устаноўленых фактах падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе і аб раней невядомых жахлівых злачынствах акупантаў і іх памагатых на тэрыторыі нашага раёна. Ігнатовіч Алена Уладзіміраўна распавяла якая праца праводзіцца ў нашым раёне па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду. Сілкова Алена Іосіфаўна нагадала, што кожны з нас павінен ведаць і памятаць пра трагічнае мінулае свайго народа, дзякуючы крыві і поту якога мы зараз жывем пад мірным небам. Усе прыйшлі да высновы, что не ведаючы мінулага, у нас не будзе будучыні. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць нявінна загінуўшых мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Прокрутить вверх