20.03.2026 г. Урок-дыспут «Маленькая справа лепшая за вялікае гультайства». — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.03.2026 г. Урок-дыспут «Маленькая справа лепшая за вялікае гультайства».

  20 сакавіка для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Люстэрка» пры раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў урок-дыспут «Маленькая справа лепшая за вялікае гультайства». Нельга навучыць чалавека працаваць слухаючы музыку, аповяд, казку або разглядаючы карціну аб працы. І тым не менш, менавіта з дапамогай мастацкай літаратуры можна выклікаць у дзяцей цікавасць да працы, жаданне быць падобным на тых хто працуе, зразумець важнасць і значнасць працы. Самаадданая, добрасумленная праца можа зрабіць простага, сціплага чалавека героем, ён становіцца патрэбен людзям. А быць патрэбным людзям – гэта шчасце. Падчас занятка навучэнцы тлумачылі сэнс прыказак аб працы, выказвалі сваё меркаванне, чаму карысна працаваць, удзельнічалі ў інсцэніроўцы, разгадвалі крыжаванку і многае іншае. У завяршэнні ўрока выканалі творчае заданне. Ва ўсіх засталося шмат станоўчых эмоцый і зарад пазітыўнага настрою.

 

Прокрутить вверх