20.03.26 г. Пазнавальная гульня “Калейдаскоп бяспекі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.03.26 г. Пазнавальная гульня “Калейдаскоп бяспекі”

  Пазнавальную гульню “Калейдаскоп бяспекі” для вучняў 2 “В” класа правяла бібліятэкар раённай бібліятэкі. На прыкладзе ўрыўкаў з казак абмеркавалі небяспечныя сітуацыі, у якія трапілі казачныя героі. Дзеці выконвалі заданні па правілах бяспекі на дарозе, пры пажары і ў побыце. У гульнявой форме разглядалі розныя сітуацыі аб тым, як трэба сябе паводзіць у той ці іншай абстаноўцы, небяспечнай для жыцця або здароўя. Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем пагулялі ў гульню «Можна – нельга” і “Бяспечна – небяспечна”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі, якія даюць простыя парады бяспечных паводзін дома, на вуліцы, на прыродзе.

Прокрутить вверх