21.03.2026г. Набат памяці «Трагедыя спаленых вёсак» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.03.2026г. Набат памяці «Трагедыя спаленых вёсак»

 У філіяле «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб» прайшло мерапрыемства пад назвай: Набат памяці «Трагедыя спаленых вёсак». Культарганізатар расказала дзецям аб падзеях трагічнага дня 22 сакавіка 1943г. Аб весцы, якая стала месцам вялікага смутку. 149 жыхароў гэтай вёскі, у тым ліку 75 дзяцей сталі ахвярамі гітлераўскай Германіі. Выжылі адзінкі, а менавіта каваль Іосіф Камінскі, які пасля таго як быў пабудаваны на месцы трагедыі мемарыяльны комплекс “Хатынь”, прыходзіў сюды кожны дзень, каб расказваць людзям аб падзеях, якія адбываліся ў той жахлівы дзень і на гэтым месцы.

Прокрутить вверх