24.03.2026 г. Гульнявая праграма “Кніга – крыніца ведаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.03.2026 г. Гульнявая праграма “Кніга – крыніца ведаў”

  Доўгачаканыя вясновыя канікулы для тых хто чытае традыцыйна параўноўваюцца са святам – дзіцячай кнігі. Гэта свята ўсіх тых, хто любіць чытаць, незалежна ад таго, наведваюць яны бібліятэку ці не, свята дзяцінства, свята для пісьменнікаў, выдаўцоў і бібліятэкараў. Свята дапытлівых дзяцей і дарослых, закаханых у кнігу, свята вясёлых прыгод, новых літаратурных адкрыццяў. Для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай школы ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла гульнявая праграма “Кніга – крыніца ведаў”, якая адбылася ў вясёлай сяброўскай атмасферы. Школьнікі чыталі казкі, прымалі ўдзел у гонках за ведамі ў віктарыне “Чаму вучыць казка”, удзельнічалі ў літаратурнай гульні “Героі казак у загадках” і іншых конкурсах, дзе яны прадэманстравалі эрудыцыю, веданне твораў, свае інтэлектуальныя здольнасці. У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультказку “Майдадыр”, а таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Любімыя кніжныя героі”.

Прокрутить вверх