25.03.2026 г. Завочнае краязнаўчае падарожжа “Па старонках гісторыі пасёлка Бераставіца” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.03.2026 г. Завочнае краязнаўчае падарожжа “Па старонках гісторыі пасёлка Бераставіца”

 У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для дзяцей прышкольнага лагера “Дружба” прайшло завочнае падарожжа па пасёлку. Родны край, ці малая радзіма – гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве, гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека. Наш родны край з’яўляецца часціцай нашай вялікай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікі прынялі ўдзел у гульне “Краски малой родины”, дзе адказвалі на пытанні пра архетыктурныя помнікі, вуліцы, пра вядомых людзей і пра знакамітыя мясціны пасёлка. На прыканцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што каб наш родны край быў яшчэ больш прыгожым, кожны чалавек можа ўнесці свой уклад: не смяціць на вуліцах, беражліва ставіцца да прыроды, удзельнічаць у суботніках, высаджваць дрэвы, дапамагаць чысціць паркі, скверы, робячы свой край чысцей і зеляней. Мы – гаспадары і ад нас з вамі залежыць якім наш пасёлак будзе ў будучыні.

Прокрутить вверх