26.03.2026 г. Круглы стол «Важнасць захавання гістарычнай памяці. Сямейныя каштоўнасці беларускага грамадства» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.03.2026 г. Круглы стол «Важнасць захавання гістарычнай памяці. Сямейныя каштоўнасці беларускага грамадства»

  Сёння важна казаць пра тое, наколькі цяпер неабходна захоўваць традыцыі, гісторыю сваёй краіны. Безумоўна, тэма патрыятычнага выхавання застаецца асноўнай для моладзі і кожны бачыць яе па-свойму. Але самае галоўнае, каб усе маладыя людзі нашай краіны былі нацэлены на адно – на захаванне гістарычнай праўды, духоўных і сямейных каштоўнасцяў сваёй краіны. 26 сакавіка для навучэнцаў Бераставіцкага каледжа супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі круглы стол «Важнасць захавання гістарычнай памяці. Сямейныя каштоўнасці беларускага грамадства» Падчас мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі распавялі пра важнасць захавання гістарычнай памяці, пра гістарычныя прыклады адзінства беларускага народа, дзякуючы якім Беларусь адрадзілася, адужэла і паспяхова будуе сваю будучыню. Разам з удзельнікамі мерапрыемства ўспомнілі знакавыя гістарычныя падзеі, пагаварылі пра славутасці, традыцыйную культуру і побыт беларусаў, пра вядомых людзей Беларусі і Бераставіччыны, якія праславілі нашу краіну. У ходзе сустрэчы навучэнцы раскрылі такія паняцці, як «патрыятызм», «адзінства», «Радзіма», «паразуменне», адказвалі на пытанні бліц-апытанняў, слухалі вершы, прагледзелі прэзентацыю, актыўна выказвалі сваё меркаванне аб тым, які ўклад яны могуць унесці ў росквіт Беларусі ўжо сёння: праз добрасумленную вучобу, удзел у валанцёрскіх праектах, клопат аб экалогіі і павагу да старэйшых. У завяршэнне мерапрыемства наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з тэматычнай кніжнай выставай «У сэрцы свеціць Беларусь», прысвечанай гісторыі і сучаснасці Беларусі.

 

Прокрутить вверх