27.03.2026г.Літаратурная гульня “Старонкі з моўнай скарбонкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.03.2026г.Літаратурная гульня “Старонкі з моўнай скарбонкі”

  Бібліятэкар раённай бібліятэкі запрасіла выхаванцаў школьнага лагера на літаратурную гульню “Старонкі з моўнай скарбонкі”. Юныя чытачы з задавальненнем разглядалі і чыталі кнігі казак і слухалі беларускія народныя казкі, а потым адказвалі на пытанні казачнай віктарыны. Дзеці з ахвотай прынялі ўдзел у гульнях: “Назаві па-беларуску”, “Чацвёрты лішні”, “Перакладчыкі”, “Словазнаўцы”, “Знаўцы фальклору”. Удзельнікі адгадалі загадкі, праслухалі на беларускай мове прыказкі і прымаўкі і патлумачылі іх. Пазнавальнае бібліятэчнае мерапрыемства ва ўсіх удзельнікаў, напэўна, пакінула часцінку дабрыні і любові да роднай мовы і беларускай кнігі.

Прокрутить вверх