27.03.2026г. Час цікавых ведаў “Фарбы і гукі беларускіх лясоў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.03.2026г. Час цікавых ведаў “Фарбы і гукі беларускіх лясоў”

   27 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. Час цікавых ведаў “Фарбы і гукі беларускіх лясоў”, да міжнароднага Дня лесу, сабраў яго ўдзельнікаў разам з сябрамі, каб пашырыць свае веды пра прыроду і фауну беларускіх лясоў. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, складалі словы з літар, гулялі ў гульні на тэму прыроды. Бібліятэкар нагадала вучням пра правілы паводзін ў лесе. Прачыталі некалькі цікавых гісторый з жыцця “ляснога царства” і паспрабавалі прыпомніць цікавыя моманты са свайго жыцця, звязаныя з прыродай. Дзіцячай фантазіі можна толькі пазайздросціць! Мерапрыемства прайшло весела, цікава і пазнавальна.

Прокрутить вверх