27.03.2026 г. Краязнаўчы экскурс “Гісторыя роднага краю” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.03.2026 г. Краязнаўчы экскурс “Гісторыя роднага краю”

 Кожны чалавек мае дарагія сэрцу месцы, дзе мы нарадзіліся, расцем, вучымся і ідзем па сваім жыццёвым шляху. Гэта наша малая Радзіма, якая назаўжды застаецца ў нашай душы. 27 сакавіка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для дзяцей быў падрыхтаваны краязнаўчы
экскурс “Гісторыя роднага краю”. Падчас мерапрыемства наведвальнікі пазнаёміліся з гістарычнымі звесткамі аб бераставіцкім краі і яго размяшчэнні на карце краіны, даведаліся аб знакамітых людзях і месцах пасёлка і раёна, разгадалі загадкі і адказалі на пытанні крыжаванкі. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што ў кожнага чалавека ёсць свая малая Радзіма, якая на працягу жыцця з’яўляецца пуцяводнай зоркай.

Прокрутить вверх