31.03.2026г. Дыялогавая пляцоўка «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

31.03.2026г. Дыялогавая пляцоўка «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства»

   Сёння, 31 сакавіка, у Макараўскай СШ у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» — «Школа Актыўнага Грамадзяніна» адбылася дыялогавая пляцоўка «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — значыць падзяляць і падтрымліваць духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства». Гасцямі мерапрыемства сталі загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Наталля Арлоўская і бібліятэкар Данута Лагода Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. Бібліятэкары вялі размову аб духоўных каштоўнасцях беларускага народа, гісторыка-культурнай спадчыне, важнасці захавання гістарычнай памяці, сямейных каштоўнасцях і экалагічнай адказнасці. У ходзе адкрытага дыялога госці адказалі на пытанні навучэнцаў. Падводзячы вынік, удзельнікі прыйшлі да высновы аб неабходнасці беражлівых адносін да спадчыны продкаў. У завяршэнне школьнікі вырашылі стварыць сёмую старонку альбома актыўнага грамадзяніна: «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць…»

Прокрутить вверх