01.04.2026г. Свята кнігі пад назвай «Книжное царство- премудрое государство» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

01.04.2026г. Свята кнігі пад назвай «Книжное царство- премудрое государство»

2 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Дата абрана ў гонар дня нараджэння вялікага казачніка Ханса Хрысціяна Андэрсена. Свята, заснаванае ў 1967 годзе, заклікана падкрэсліць важнасць дзіцячай літаратуры ў фарміраванні любові да чытання. У гонар гэтага дня Бераставіцкай раённай бібліятэкай імя В.М. Кавалеўскага было арганізавана свята кнігі пад назвай «Книжное царство- премудрое государство» для малодшых школьнікаў, актыўных чытачоў бібліятэкі. Традыцыйна хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся з любімымі казачнымі героямі, з задавальненнем адгадвалі мульцяшных персанажаў, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын, гулялі ў вясёлыя гульні і нават танцавалі. На мерапрыемстве адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне самых актыўных чытачоў бібліятэкі. Юных кнігалюбаў адзначылі за іх адданасць чытанню і любоў да кніг. Святочны настрой стваралі музычныя нумары ад навучэнцаў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Прокрутить вверх