02.04.2026г Адкрыты дыялог “Магутнасць у сяброўстве дзвюх краін” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.04.2026г Адкрыты дыялог “Магутнасць у сяброўстве дзвюх краін”

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага з вучнямі 9 “А” класа прайшоў адкрыты дыялог “Магутнасць у сяброўстве дзвюх краін”. Бібліятэкар расказала прысутным пра тое, як стваралася Саюзная дзяржава двух славянскіх народаў, якія значныя дакументы былі падпісаны, якія вызначылі далейшае развіццё супрацоўніцтва ў розных галінах і сферах дзейнасці абедзвюх дзяржаў. Прысутныя выказалі свае думкі аб тым, што нас а’ядноўваюць адзіныя мэты і погляды ў справе захавання і развіцця адносін, дружбы, супрацоўніцтва і добрасуседства Рэспублікі Беларусь і Расійскай  Федэрацыі. Абмеркавалі праекты, праграмы і конкурсы, якія праводзяцца ў рамках Саюзнай дзяржавы. Навучэнцы паглядзелі прэзентацыю “Беларусь і Расія – у адзінстве наша сіла”. Пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Беларусь і Расія: сумная гісторыя, агульны лес”.

Прокрутить вверх