02.04.2026 г. Гістарычны экскурс “Дзве краіны – дзве сястры” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.04.2026 г. Гістарычны экскурс “Дзве краіны – дзве сястры”

2 красавіка штогод адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У 2026 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня падпісання дагавора аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі. Да гэтай знамянальнай даты бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя А.М.Кавалеўскага для вучняў 6 “Б” класа падрыхтавала гістарычны экскурс “Дзве краіны – дзве сястры”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гісторыю свята, яго значэнне для народаў Беларусі і Расіі, падкрэсліла важнасць захавання добрасуседскіх адносін і ўзаемнай павагі. Разам з вучнямі пагаварылі аб сімвалах дзвюх
дзяржаў, мовах, святах, аб каштоўнасці дружбы паміж двума народамі, таксама была закранута і тэма Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства  прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы: удзельнікі актыўна дзяліліся сваімі думкамі, адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі значэнне дружбы і  ўзаемадапамогі ў сучасным свеце.

Прокрутить вверх