03.04.2026г. Адзіны ўрок “Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.04.2026г. Адзіны ўрок “Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці”

  Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў 8 класаў Вялікабераставіцкай школы правяла адзіны ўрок “Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным пра тое, як стваралася Саюзная дзяржава двух славянскіх народаў, якія значныя дакументы вызначылі далейшае развіццё супрацоўніцтва ў розных галінах і сферах дзейнасці абедзвюх дзяржаў. Удзельнікі мерапрыемства выказалі свае думкі аб тым, што нас аб’ядноўваюць адзіныя мэты і погляды ў справе захавання і развіцця адносін, дружбы, супрацоўніцтва і добрасуседства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Гарады – героі”, накіраванай на праверку іх ведаў аб геаграфіі Саюзнай дзяржавы. Да мерапрыемства была аформлена выстава, прысвечаная гістарычным, культурным і духоўным сувязям, якія аб’ядноўвае Беларусь і Расію.

Прокрутить вверх