03.04.2026 г. Выстава да 80-годдзя з дня нараджэння скульптара У.В.Церабуна і яго твора “Дрэва жыцця Вялікай Бераставіцы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.04.2026 г. Выстава да 80-годдзя з дня нараджэння скульптара У.В.Церабуна і яго твора “Дрэва жыцця Вялікай Бераставіцы”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “На прасторах Дрэва жыцця Вялікай Бераставіцы”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Ўладзіміра Церабуна (1946-2024). Беларускі скульптар і заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь выканаў для нашага пасёлка сімвал – Дрэва жыцця. Гэтай скульптурнай кампазіцыі нададзена асаблівая ўвага на выставе, бо сімвалічнай скульптуры сёлета споўняецца 20 гадоў. Галоўны герой Дрэва жыцця – вавёрка, якая была адноўлена на гарадскім гербу падчас святкавання 500-годдзя Вялікай Бераставіцы. Кнігі і здымкі дапамагаюць нам прасачыць за гісторыяй з’яўлення Дрэва жыцця ў Бераставіцы.

Прокрутить вверх