07.04.2026г. Пазнавальны круіз «У шлях-дарогу збірайся, за здароўем адпраўляйся» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.04.2026г. Пазнавальны круіз «У шлях-дарогу збірайся, за здароўем адпраўляйся»

 Бібліятэкар  Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага  правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Вясёлка дабра» пазнавальны круіз «У шлях-дарогу збірайся, за здароўем адпраўляйся», прымеркаваны да Міжнароднага Дня здароўя. Удзельнікі мерапрыемства абазначылі складальнікі здаровага ладу жыцця, прынялі ўдзел у віктарыне аб здароўі, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню «Пакажы від спорту». Адзначалі, як важна правільна харчавацца, выконваць гігіену і рэжым дня, пазітыўна думаць і займацца спортам. А таксама з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі пра здароўе, пра тое, як яго захаваць, падоўжыць маладосць і да глыбокай старасці весці актыўны лад жыцця. Усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою на ўвесь дзень.

Прокрутить вверх