08.04.2026г. Інфарміна “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.04.2026г. Інфарміна “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла інфарміна “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту”. На мерапрыемства бібліяітэкар запрасіла вучняў пачатковых класаў, каб даведацца, як дзеці разумеюць словы “гвалт”, “жосткасць”, “канфлікт”, “сварка” і г.д. і як правільна трэба змагацца са шкоднымі звычкамі ( крыўдай, злосцю, непаразуменнем і г.д.) І галоўнае, як навучыцца дараваць…сябрам, знаёмым, родным? Спачатку пагулялі ў гульню “Прывітанне сябру”, затым дзеці павінны былі жэстамі паказаць розныя пачуцці (гумар, крыўду, злосць, радасць). Пазнаёміліся з правіламі сяброўства і хорам прачыталі залатое правіла прымірэння… Для сябе зрабілі вынік: “Шчаслівая сям’я – гэта тая, дзе пануе мір і лад, узаемаразуменне , любоў і павага!”

Прокрутить вверх