08.04.26 г. Кніжная выстава-інсталяцыя “Генацыд без права на паўтор” (да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў) — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.04.26 г. Кніжная выстава-інсталяцыя “Генацыд без права на паўтор” (да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў)

  У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі экспануецца кніжная выстава пад назвай “Генацыд без права на паўтор” . Вялікая Айчынная вайна з’явілася цяжкім выпрабаваннем для беларускага народа. У матэрыялах, прадстаўленых на гэтай выставе, наведвальнікі бібліятэкі змогуць знайсці інфармацыю аб сістэме палітычных, ваенных і эканамічных мерапрыемстваў, распрацаваных і ўжытых гітлераўскімі захопнікамі, якія былі накіраваны на знішчэнне існуючага дзяржаўнага ладу і насельніцтва Беларусі падчас фашысцкай акупацыі.

Прокрутить вверх