09.04.2026г. Экскурсія “Бібліятэка – цудоўны дом кніг” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.04.2026г. Экскурсія “Бібліятэка – цудоўны дом кніг”

   Кожны год супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага сустракаюць новых чытачоў і праводзяць экскурсіі для першакласнікаў. 9 красавіка бібліятэку наведалі навучэнцы 1 “А” класа Вялікабераставіцкай школы. Юныя чытачы здзейснілі падарожжа ў свет кніг: пазнаёміліся з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, даведаліся, як трэба абходзіцца з кнігамі, для чаго яны патрэбныя і як ствараліся кнігі. Асаблівая ўвага была ўдзелена маляўніча аформленым кніжным выставам. Падчас мерапрыемства вучні запісаліся ў бібліятэку, даведаліся, што такое «абанемент», «чытальная зала» і чым яны адрозніваюцца. Таксама дзецям распавялі, як правільна выбіраць кнігі. Пра тое, па якім парадку кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжным стэлажы, дзе яна павінна захоўвацца, каб любы чалавек, жадаючы прачытаць дадзеную кнігу, мог самастойна яе знайсці. Выбраную з велізарнай разнастайнасці кнігу, можна ўзяць толькі пасля запісу ў фармуляр чытача. Пасля чытання кніга павінна быць вернута ў патрэбны тэрмін у цэласці і захаванасці. Таксама бібліятэкар расказала пра ўраджэнца Бераставіцкага краю В.М.Кавалеўскага, сусветна вядомага вучонага, імя якога носіць раённая бібліятэка і знакамітых людзей Бераставіччыны, пра архітэктурныя помнікі Вялікай Бераставіцы і яе ваколіц. У завяршэнні мерапрыемства для дзяцей была праведзена віктарына «Па старонках любімых казак», у якой яны змаглі паказаць свае веды пра народныя і аўтарскія казкі.

Прокрутить вверх